Буклет да 110-годзьдзя заснавання новазбудаванай сьвятыні — Ракаўскага Дамініканскага касьцёла Маці Божай Ражаньцовай. Выданьне другое, дапрацаванае і дапоўненае. 1-е выданьне «Сьвятыня над Іслаччу» (Мінск, 2004)

Язэп Язэпавіч Янушкевіч (н. 7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007).
Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст., жыццё і творчасць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999). Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989), мемуары П. Мядзёлкі (1993), «Тастамент» А. Кіркора (1998) і інш. Складальнік з тэксталагічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994). Рэдактар, аўтар прадмовы і пасляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў каментарыяў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзве на беларускай, польскай і рускай мовах).


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: