Надзея Ясмінска — аўтар шэрагу кніг для дзяцей і падлеткаў, працуе ў жанрах фэнтэзі, дзіцячай літаратуры, магічнага рэалізму і натхняльнай прозы. Найбольш вядомая як аўтар кніг «Пацеркі і кроплі», «Книгармония» а таксама казкамі і чароўнымі аповесцямі з цыклу «Хронікі Густога лесу». Нарадзілася 4 чэрвеня 1985 года ў Мінску. Звяртацца да літаратурнай творчасці пачала яшчэ ў старэйшых класах школы: тады з-пад пяра выходзілі невялікія містычныя апавяданні, дзе, па словах аўтара, «пафасу было значна больш, чым містыкі». Пазней Надзея пераключылася на дзіцячую літаратуру, ствараючы накіды казачных твораў, якія праз гады стануць сапраўднымі кнігамі. У 2006 годзе Надзея Ясминска напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала Лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006) і была апублікаваная ў зборніку «Малеча гном» (2007). Пазней увайшла ў шорт-ліст міжнароднага драматургічнага конкурсу «Маленькая прэм’ера-2012», пастаўленая Камерным Драматычным Тэатрам Мінска ў 2015 годзе.

Кацярына Дубовік нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе. У 2007 годзе абараніла дыплом Мінскага дзяржаўнага гімназіі-каледжа мастацтваў па спецыяльнасці “Дызайн”. У тым жа годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на мастацкае аддзяленне, на кафедру графікі. Таксама займаецца афортам, піша акварэллю і г.д. Паглядзець работы

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)