• Ясмінска Надзея. Дом цікаўных казак

    17.00 руб.

    6

    Казкі, нібы чароўныя істоты, падарожнічаюць па свеце і час ад часу дораць камусьці дзіва. Неяк яны з цікаўнасці наведалi адзiн дом – i з жыхарамі гэтага дома здарыліся сапраўдныя, хай і маленькія, прыгоды…
    «Дом цікаўных казак» – гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеi Ясмiнска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямi мастачкi Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.
    Кніжка прызначана для чытачоў малодшага школьнага ўзросту.
    Мастачка Алена Сацута
    Жанр Казка
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 72
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 220×220 мм
    ISBN 978-985-7140-97-8


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , .

Надзея Ясмінска — аўтар шэрагу кніг для дзяцей і падлеткаў, працуе ў жанрах фэнтэзі, дзіцячай літаратуры, магічнага рэалізму і натхняльнай прозы. Найбольш вядомая як аўтар кніг «Пацеркі і кроплі», «Книгармония» а таксама казкамі і чароўнымі аповесцямі з цыклу «Хронікі Густога лесу». Нарадзілася 4 чэрвеня 1985 года ў Мінску. Звяртацца да літаратурнай творчасці пачала яшчэ ў старэйшых класах школы: тады з-пад пяра выходзілі невялікія містычныя апавяданні, дзе, па словах аўтара, «пафасу было значна больш, чым містыкі». Пазней Надзея пераключылася на дзіцячую літаратуру, ствараючы накіды казачных твораў, якія праз гады стануць сапраўднымі кнігамі. У 2006 годзе Надзея Ясминска напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала Лаўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы свет такі багаты» (2006) і была апублікаваная ў зборніку «Малеча гном» (2007). Пазней увайшла ў шорт-ліст міжнароднага драматургічнага конкурсу «Маленькая прэм’ера-2012», пастаўленая Камерным Драматычным Тэатрам Мінска ў 2015 годзе.

Алена Сацута — мастачка і дызайнерка, працуе ў аўтарскай тэхніцы папяровага калажу.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: