Фёдар Ястраб (Франц Адамавiч Ястраб (1953–2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца i таленавiты паэт. Унiкальнасць яго паэтычнага дару ў тым, што ён праявiўся ў перадапошні год яго жыцця. Цяжкая хвароба адкрыла яшчэ адну старонку яго таленту – вершаскладанне. Як ён сам гаварыў: «Мне пайшлi cанеты, на працягу 2012–2013 года штодзённа па 2–4 вершы». Напiсана амаль тысяча. Гэта пяць тамоў санетаў, адзiн з буйнейшых санетарыяў краiны. Вынік гэтага незвычайнага дару перад вамі. Дасканаласць і выразнасць думкі і вобраза, фiласофская напоўненасць рыфмы адкрываюць для чытача рамантычнага, але ў той жа час і вельмі сур’ёзнага паэта. Першы том закладвае падмурак для астатніх не меньш важкіх і дасканалых напрацовак творцы.


Мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца і таленавіты паэт. Фёдар Ястраб родам з Віцебшчыны. Нарадзіўся ў вёсцы Станіслаўцы Глыбоцкага раёна (цяпер Докшыцкі). Маляваць пачаў з дзяцінства і адразу было зразумела, што ў яго мастацкі талент. Карціны Ф. Ястраба цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным мастацкім музеі г. Сочы, Мастацкай галерэі г. Унеча (Расія), Нацыянальным музеі гісторыі і культуры, Музеі сучаснага мастацтва (Беларусь), галерэях “Ціссо” (Францыя) і “Кляй-Груве” (Бельгія), прыватных замежных калекцыях і культурных цэнтрах.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: