Маленькая дзяўчынка Маша — галоўная гераіня апавяданняў Івана Юркіна — цікаўная і вясёлая, як і дзясяткі іншых дзяўчынак. Таму кожны, нават дарослы, можа ў ёй пазнаць сябе. Маша любіць звяроў і птушак, клапоціцца пра іх, стараецца беражліва адносіцца да прыроды. А яшчэ Маша вялікая «выдумляльшчыца». Такое навыдумляе, што дзіву даешся, як такое ў дзіцячую галоўку прыходзіць! А што іменна выдумляе Маша, вы хутка даведаецеся, калі трымаеце ў руках гэтую кніжку.