

Дызайнерка Маргарыта Сянькова
Рэдактар Вялянцін Акудовіч
Жанр | Антыраман |
Выдавецтва | Янушкевіч |
Год выдання | 2018 |
Колькасць старонак | 276 |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 146х218 мм |
ISBN | ISBN 978-985-7165-96-4 |
https://nn.by/?c=ar&i=224561 ~januskevic.by
Зьміцер Вішнёў нарадзіўся ў 1973 г. у Дэбрацэне (Вугоршчына), вывучаў філалогію і журналістыку ў Менску і Маскве. Піша вершы, прозу, крытыку, займаецца жывапісам і перформансам. Аўтар кніг: “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001), “Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае даследаваньне аднаго віду грызуноў” (2002), “Верыфікацыя нараджэння” (2005), “Фараон у заапарку” (2007). У Берліне выйшла кніга па-нямецку “Ich sitze im Koffer” (2006). У 2006 годзе атрымаў стыпендыю Literarisches Colloquium (Берлін, Нямеччына). У 2008 годзе атрымаў стыпендыю Homines Urbani (Villa Decius, Кракаў, Польшча). Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў і кангрэсаў. Перакладзены больш чым на дваццаць моваў. Каардынатар выдавецтва “Галіяфы”.