• Законнікаў Сяргей. Дол

    3.00 руб.

     

    Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года, i ў свой час былі апублікаваныя ў перыядычным рэспубліканскім друку. Паэзія С. Законнікава вызначаецца эмацыйнасцю, усхваляванасцю і бясспрэчна не пакіне абыякавымi чытачоў кнiгi.

    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2008
    Колькасць старонак 496
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-6906-10-0

    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , .

Эпічныя паэмы Сяргея Законьнікава — пранізьлівыя радкі ў несканчоным летапісе народнай бяды, сьведчаньне духоўнай патэнцыі народа, які марудна, праз боль і памылкі, нарэшце ўсьведамляе сябе і сваё наканаваньне ў сьвеце. ~Васіль Быкаў
Вершы Сяргея Законьнікава з беларускім характарам, а гэта значыць — яны глыбінныя і задушэўныя, сьціплыя, але ня ніцачолыя, яны прызнаюць толькі існае і сапраўднае і не прымаюць усё паказное, павярхоўнае. ~Рыгор Барадулін

Сргей Законнікаў — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.
З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.
Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс».

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)