Што нам вядома пра сербскую паэзію? Не так шмат… А што мы ведаем пра сербскую дзіцячую паэзію? Яшчэ меней. Каб выправіць гэты прыкры недагляд, выдатны беларускі літаратар Мікола Чарняўскі зрабіў пераклады дзіцячых вершаў сербскіх пісьменнікаў ХІХ і ХХ стагоддзяў. Паэт стварыў “Залаты воз” дзеля сапраўды фантастычнай справы: каб на ім чытачы маглі адправіцца ў сербскі паэтычны космас! Менавіта так, бо свет іншага народа з яго адметнай культурай, традыцыямі, уменнямі, звычкамі, са своеасаблівым ладам і складам, які выяўляецца праз слова, – гэта асобны неспазнаны і таму надзвычай прыцягальны космас. І ў той жа час перакладзеныя вершы будуць зразумелыя і блізкія і беларускаму чытачу, таму што ўсе дзеці ў нечым падобныя: любяць слухаць бабуліны казкі, задаюць шмат пытанняў пра навакольны свет і яго жыхароў, выхваляюцца адзін перад адным сваімі падарункамі, непакояцца пра матуліна здароўе… Усё гэта ёсць у вершах з кнігі “Залаты воз” – вясёлых, дасціпных, далікатных.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: