• Зэкаў Анатоль. Безбілетны Зай

    4.90 руб.

    0

    Тыя самыя вершы, якія называюць «гульнёвымі» і па якім любяць ладзіць гучныя чытанні. «Бім», «Падарункі», «Громава скарагаворка», «Басаножкі на ножкі», «На сенажаці» — вершы простыя, маленькія, з гумарам і шыкоўнымі, загадкавымі малюнкамі. ~zachtenie.by

    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 20
    Вокладка мяккая
    Памеры 200×215 мм
    ISBN 978-985-02-1471-3


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .


Фота: Стася Сакалоўская

Кніга, якая мусіць захапіць юнага чытача яшчэ да таго, як яе яму прачытаюць. Сярод стракатых, яркіх камп’ютарных вокладак “Безбілетны Зай” прыцягвае ўвагу нязмушанай сціпласцю, далікатнасцю і адначасова загадкавай рукатворнасцю. Кранальны, крыху разгублены герой убачыўся аўтарцы не проста маленькім, а меншым за самага маленькага чытача. Для яго галінка большая за самае высокае дрэва. Так бывае хіба ў сне. І ілюстрацыі сапраўды нагадваюць сны, мроі, дзіцячыя фантазіі… ~Га­лі­на Баг­да­на­ва, zviazda.by
Мастак — Анастасія Сакалоўская
Нар. 20 студзеня 1955; вёска Патапаўка, Гомельская вобласць. Беларускі паэт, празаік.

У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты «Маяк», потым — у Гомельскім райкаме камсамола загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром.

З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты «Чырвоная змена». Затым узначальваў мінскую гарадскую газету «Добры вечар» (1990—1996) і штотыднёвік «Сталіца», працаваў у газеце «Книга и мы»(1996-1997), быў галоўным рэдактарам «Беларускай лясной газеты» (1997-2002), намеснікам часопіса «Вожык»(2002—2005), рэдактарам аддзела прозы ― членам рэдкалегіі часопіса «Полымя» (2006—2009). Цяпер — у рэдакцыі часопіса «Вясёлка».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Першы верш апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў 1969 годзе. Выдаў кнігі паэзіі «Боль сумлення» (1989), «Аварыя сумлення» (1996), «Зона кахання» (2003), «Лісты да цябе» (2005), «Чарнобыльскі вецер» (2006), «Промнік позірку твайго» (2008), прозы «Вясельнае падарожжа ў Стамбул» (2000), «Генеральскі нумар» (2011), сатыры і гумару «Дуэль» (1994), «Дуэль-2″ (1995), «Па самую плешку»(2003), «Кругі ў галаве» (2007), «Каханне на снезе» (2011), для дзяцей «Чатыры зярняткі» (2000), «На арэхавым кані» (2003), «Мянтуз сярод мядуз» (2007), «Зязюля Гулюля» (2011). Напісаў таксама кнігу ўспамінаў пра Алеся Пісьмянкова»Алесь» (2007).

Вершы Анатоля Зэкава перакладаліся на рускую, таджыкскую і чувашскую мовы. На асобныя з іх напісаны песні.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: