Вы ведаеце, што здарыцца, калі раптам прападзе мяккі знак? А як дзяўчынку Іну пераўтварыць у Паліну жадаеце даведацца? А паспаборнічаць у тым, хто больш назаве беларускіх гарадоў, назвы якіх заканчваюцца на «ы», хочаце? Тады новая кніга Анатоля Зэкава «Птушыныя арэлі» для вас! Прачытаўшы яе, вы абавязкова пасябруеце з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, звярамі і птушкамі, з якімі адбываюцца самыя неверагодныя прыгоды і пра якія распавядаецца ў гэтай вясёлай кнізе.