• gauka1
  • Зэкаў Анатоль. Як Гаўка ў космас збіраўся

    6.80 руб.

    0

    У кнізе аўтар з пачуццём гумару распавядае розныя гісторыі, якія ён падгледзеў у жыцці маленькіх дзяцей у іх адносінах з дарослымі. Юныя чытачы змогуць папрактыкавацца на хуткасць у вымаўленні скорагаворак, разблытаць складаныя небыліцы, парашаць паэтычна-матэматычныя задачкі і разгадаць загадкі.

    Жанр Казка
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 120
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 175×225 мм
    ISBN 978-985-7083-02-2


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэг: .Катэгорыі: , , .

Кніга прыйдзецца даспадобы ўсім! Займальныя казкі распавядуць вам пра незвычайнае сяброўства Зайкі і Яблыні, а таксама адкрыюць ваенную тайну Гаўкі і Мяўкі. У героях апавяданняў і вясёлых, а часам кранальных мініяцюр вы, несумненна, пазнаеце саміх сябе. Вершы Анатоля Зэкава, сабраныя ў кнізе, вельмі запамінальныя і добрыя. Яны парадуюць незвычайнымі вобразамі, моўнымі знаходкамі. ~Святлана Богуш, veselka.by
“Як Гаўка ў космас збіраўся” — сёмая кніга Анатоля Зэкава для дзяцей. Як і ў папярэдніх, аўтар па-ранейшаму распавядае юным чытачам пра жыццё іх равеснікаў, весяліць займальнымі гісторыямі з жыцця жывёл і птушак. Дзяўчынкі і хлопчыкі змогуць папрактыкавацца на хуткасць у вымаўленні скорагаворак, разблытаць складаныя небыліцы, парашаць паэтычна-матэматычныя задачкі і разгадаць рознатэматычныя загадкі.

Мастак — Святлана Стахоўская


Нарадзіўся 20 студзеня 1955; вёска Патапаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць. Беларускі паэт, празаік..

У 1977 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі гомельскай раённай газеты «Маяк», потым — у Гомельскім райкаме камсамола: загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром.

З 1980 да 1982 года — слухач Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ (г.Масква). У Мінску працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМ Беларусі. У 1991 годзе завочна скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі. Палітолаг.

З 1985 года — у рэдакцыі маладзёжнай газеты «Чырвоная змена». Затым узначальваў мінскую гарадскую газету «Добры вечар» (1990-1996) і штотыднёвік «Сталіца», працаваў у газеце «Книга и мы»(1996-1997), быў галоўным рэдактарам «Беларускай лясной газеты» (1997-2002), намеснікам і в.а. галоўнага рэдактара часопіса «Вожык»(2002-2005), рэдактарам аддзела прозы – членам рэдкалегіі часопіса «Полымя»(2006-2009). Цяпер – у рэдакцыі часопіса «Вясёлка».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: