Стихотворение Янины Жабко «Волшебница природа» — это замечательное, доброе произведение, которое учит бережному отношению к окружаещему миру, заботе о домашних животных и диких обитателях леса. Ребята, прочитавшие его, смогут разгадать многие секреты природы.

Жабко Яніна Георгіеўна нарадзілася ў 1936 годзе ў с. Вяляцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Шыёнак Георгій Сямёнавіч, — заслужаны настаўнік Беларусі, 30 гадоў быў дырэктарам Вяляціцкай сярэдняй школы. Маці — Леакадзія Баляславаўна — таксама настаўнічала ў гэтай школе.

У 1954 годзе Яніна закончыла дзясяты клас і паступіла на трэці курс Барысаўскага педагагічнага вучылішча.

У 1956 годзе пачала сваю педагагічную дзейнасць настаўніцай пачатковых класаў, потым працавала настаўніцай музыкі і спеваў у г. Барысаве 8 гадоў.

Пасля пераезду на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск Яніна Георгіеўна назаўсёды звязала свой лёс з дашкольнай педагогікай. Сваё педагагічнае прызнанне яна бачыла ў музычным выхаванні маленькіх дзяцей.

У 1963 годзе закончыла Маскоўскі вочна-завочны універсітэт мастацтва (інструмент — баян).

У 1968 годзе — пятую мінскую вячэрнюю музычную школу па класу фартэпіяна.

Мае дзвюх дзяцей.

Музыка і паэзія жылі ў душы Яніны Георгіеўны з самага маленства.

Першы верш яна напісала ў 10 гадоў. 3 юнацтва і па сённяшні дзень усім сваім сябрам і знаёмым піша віншавальныя песні і вершы.

Працуючы музычным кіраўніком у дзіцячай установе і рыхтуючы са сваімі выхавальнікамі чарговы ранішнік ці свята, яна сама стварала вершы, сцэнарыі, песні, танцы, карагоды, таму што цяжка было знайсці нешта новае ў старых рэпертуарных зборніках.

У 1990 годзе ўбачыў свет першы беларускамоўны музычны зборнік Я. Жабко «Усе поры года я вельмі чакаю», рэкамендаваны навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукакцыі Рэспублікі Беларусь.

Сёння ў яе творчай скарбонцы 15 зборнікаў (9 музычных і 6 паэтычных).

На пасадзе музычнага кіраўніка Яніна Жабко адпрацвала 30 гадоў у дашкольнай установе. Таму паэтычную творчасць і песні размяркоўвае цыкламі — па порах года, так, як ідзе праца ў дашкольных і школьных установах.

У многіх зборніках яна выступае як сааўтар.

Друкуецца ў часопісах і газетах.

У праграме па музычнаму выхаванню для дзяцей дзіцячага ўзросту змешчаны яе 57 музычных твораў.

Словы да музыкі песень піша сама.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: