• Жданаў Аляксей. Каталог

    19.00 руб.

    Аляксей Жданаў — знакавы мастак беларускага авангарду. Ён стварыў паралельны свет, замкнёнае герметычнае некамунікацыйнае асяроддзе. На працах Жданава прадстаюць дзіўныя і нават «страшныя» людзі, безыменныя урбаністычныя пейзажы. Гэта аўтарская гарадская прастора, населеная «мутантамі», якая згубілася ў часе, якая чэрпае свой сэнс у адчуванні сацыяльнага краху мінулага і дня сённяшняга, згубленай будучыні… Гэты свет пабудаваны на «згарэлых» адчуваннях, рэальнасці, якую мастак ідэнтыфікуе з дапамогай сваіх моцных і неадназначных эмоцый. ~Вольга Рыбчынская

    Жанр Мастацкі каталог
    Выдавецтва Логвінаў
    Серыя Калекцыя пАРТызана
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 120
    Вокладка мяккая
    Памеры 230×300 мм
    ISBN 978-985-562-071-7


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

«Упершыню пра Жданава я даведаўся ад Кіма Хадзеева. У 81-м. Я толькі што трапіў да Кіма і слухаў яго са свяшчэнным трымценнем. І задаваў пашанотна дурныя пытанні: «Кім, а ёсць у Менску чалавек, роўны табе па інтэлекце?» — «Ёсць — Жданаў. Вершыкі піша, але ён — філосаф». І паказаў кручкаватым пальцам у акно: «Бачыш, на першым паверсе святло гарыць? Там жыве. Але гэта пачвара, не раю табе з ім мець справу». У чарнільнай цемры лютаўскае ночы, за карабельнымі стваламі старога сталінскага двара атрутна салодка мігцеў ліхтар «людаеда»… ~З уступнага тэксту Дзмітрыя Строцава
Успрыняцце працаў Жданава адбываецца не на ўзроўні вобразаў, а на ўзроўні ідэй. Па ўспамінах сяброў – яго фантастычныя гарады і палоскі агеньчыкаў на гарызонтах – візуальны шэраг, перанесены з успамінаў пра Калымскі край, дзе Жданаў працаваў на капальнях. Сопкі, мерзлата, цемра, людзі. Аднак сёння гэтыя канкрэтныя вобразы канкрэтнага геаграфічнага месца на зямлі могуць быць успрынятыя як ідэі, думкі, крытычнае асэнсаванне савецкай рэчаіснасці, пра якую ў сярэдзіне 1980-х гг. стала магчымым гаварыць. Тут бачыцца даволі абстрактнае апавяданне не пра месца, адзначанае на мапе, але пра атмасферу пустэчы, безвыходнасці і адначасова, як ні дзіўна, іроніі над тым, што адбываецца. Усё гэта было арганічна і не прыдумана, натуральна і жыва. ~Вольга Рыбчынская
01.09.1948, г. Хабараўск, Расія – 20.09.1993, Мінск, Беларусь. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філасофскім аддзяленні. Сябра суполак «Плюраліс», «Форма», «Корвус Цэкус» («Сляпая варона»). Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Артура Клінава, Андрэя Плясанава, Аляксандра Іванова, Яўгена Ксяневіча, сваякоў мастака. Удзельнік першых выставаў неафіцыйнага мастацтва ў Мінску, Маскве, Ленінградзе, Варшаве і інш. Аўтар шэрагу маляўнічых серый, інсталяцый, аб’ектаў. Паэт. Аўтар кнігі «Выбраныя вершы» (1993).

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфавіце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.
Заснавальнік, галоўны рэдактар серыі — Артур Клінаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: