Укладальнік А. Клінаў.
Аўтар тэкстаў: Т. Арцімовіч
Пераклад на ангельскую: С. Соўсь.

Гэта пачалося шмат дзьвярэй таму. Горад ужо стаяў, але месьціўся ён на ўскрайку іншага гораду, пра які расказвалі як пра вельмі страшны горад, хоць ніхто ніколі там ня быў. Быў толькі здымак. На ім амаль нічога нельга было разгледзець: празь цені й драпіны сыходзіла кудысьці глухая сьцяна, і ўсё — час жорстка й бязьлітасна прайшоўся па фатаграфіі. Час? А можа, той горад і быў такі? Калючы, пусты, складзены зь бясконцых ценяў і ліній, якія на імгненьне сыходзяцца, каб потым зноўку разьбегчыся ў розныя бакі. А можа, гэтага гораду й не было ніколі? Створаны ўяўленьнем аўтара, ён быў знойдзены па той бок павекаў, каб узьнікнуць толькі ў прасторы гэтага фотаздымку.

Таня Арцімовіч. БЕЗНАЗОЎНЫ. ПРАСТОРА АДНАГО ЗДЫМКУ


Творчасць беларускага фотамастака Сяргея Ждановіча — адзін з рэдкіх у нашай краіне выпадкаў філіграннай працы з тонкімі матэрыямі як вобраза, так і слова. Хоць сам Сяргей Ждановіч і вызначае сваю базавую творчую пазіцыю як «мастак, які працуе з фатаграфіяй як відам мастацтва», ягоная дзейнасць у галіне канструктыўнага самапазнання гэтым не абмяжоўваецца. Аўтар таксама займаецца прасторавай інсталяцыяй, мультымедыя і даволі рэдкай для Беларусі практыкай — перформансам.
Спасылка на артыкул пра Сяргея Ждановіча тут

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: