• Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак. Гімназія №13
  • Жвалеўскі Андрэй, Пастэрнак Яўгенія. Гімназія №13

    19.90 руб.

    1

    Упершыню раман вядомых дзіцячых пісьменнікаў Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак выходзіць па-беларуску! Пераклад Раісы Баравіковай.

    “Гімназія № 13” цягам апошніх сямі гадоў вытрымала ажно пяць выданняў на рускай мове, агульным накладам больш за 20 тысяч экзэмпляраў. Раман неаднаразова адзначаўся прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі.
    “Гімназія № 13” – самы “беларускі” твор з усёй багатай творчай спадчыны пісьменнікаў. Яго падзеі адбываюцца ў сучасным Мінску. Новае беларускае выданне стала сапраўды народным – сродкі на яго ажыццяўленне былі сабраны чытацкай грамадой падчас краўдфандынгавай кампаніі.
    Кнігі гэтага аўтарскага тандэма карыстаюцца нязменнай папулярнасцю на ўсёй постсавецкай прасторы, пры чым не толькі ў дзяцей і падлеткаў. Вялікі поспех забяспечаны шчырым, неабыякавым стаўленнем да праблем сучаснай моладзі, з якой пісьменнікі навучыліся сапраўды размаўляць на “ты”.
    Некалькі слоў пра сюжэт рамана. Некалькі мінскіх гімназістаў трапляюць у вельмі незвычайную сітуацыю. Іх гімназія зачараваная – час тут спыніўся, а дапамогі і паратунку чакаць няма адкуль. Прыходзіцца добра паламаць галаву, каб вярнуцца ў нармальны свет, да звыклых рэчаў. Падлеткам з 7-га класа трэба наладзіць стасункі з дамавымі (тут яны называюцца “кабінетнымі”), угаварыць ката Ваську даць неабходныя інструкцыі як дзейнічаць, збіраць нязвыклыя артэфакты, але самае галоўнае – вырашыць тысячагадовую спрэчку Белых і Чорных язычніцкіх багоў. Што казаць, вас чакаюць папросту фантастычныя прыгоды, захапляльнае падарожжа ў чароўны свет міфаў і легенд.

    Жанр Раман-казка
    Выдавецтва А. М. Янушкевіч
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 370
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 145х217 мм
    ISBN 978-985-7165-35-3


    Тэгі: , , , , , .Катэгорыі: , , , , , , , , .

Прадмова да беларускага выдання

Частка І. КЛЮЧ З ЧАТЫРОХ ЧАСТАК
ЧАСТКА ІІ. ЧОРНА-БЕЛАЯ БЛЫТАНІНА

Эпілог

Яўгенія Пастэрнак — рускамоўная і беларускамоўная пісьменніца з Беларусі.

Першая кніга — «Компьютер для женщин» мела некалькі перавыданняў.
Другая кніга «Интернет для Женщин» — стала не менш папулярнай, але менш скандальнай.
Пасля гэтага аўтарка пераключылася на напісанне мастацкай літаратуры ў суаўтарстве з Андрэем Жвалеўскім. У 2009 годзе па першым іх рамане «М + Ж» выйшаў аднайменны фільм.
Таксама ў суаўарстве са Жвалеўскім выйшлі кніга «Время всегда хорошее» і «Гимназия №13».

Андрэй Жвалеўскі — беларускі пісьменнік, сцэнарыст.

Першая кніга — «Порри Гаттер и Каменный Философ» (у суаўтарстве з Ігарам Мыцько) выйшла ў 2002 годзе. Акрамя цыклу «Порри Гаттер» напісаў серыю іранічных жаночых раманаў «М + Ж» (у суаўтарстве з Яўгеніяй Пастэрнак), фанастычныя раманы «Мастер сглаза» і «Мастер силы» і др.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: