Вершатворчасць Віктара Жыбуля — прыкметная з’ява ў сучаснай беларускай паэзіі. ~Алесь Разанаў

Паэт любіць павычварацца, але робіць гэта таленавіта, і ягоныя фантасмагорыі ўспрымаюцца як своеасаблівы рэалізм нашага вар’яцкага часу. ~Міхась Скобла

Творы Жыбуля належаць да жывой літаратуры, якую будуць чытаць і нават перапісваць. ~Юрась Барысевіч
У параўнанні з іншымі зборнікамі Віктара Жыбуля (“Прыкры крык”, “Дыяфрагма”), гэтая кніга вылучаецца большай філасафічнасцю і змрачнаватай, хоць месцамі і іранічнай, танальнасцю, са зваротам да вострых праблемаў свету рэальнага і свету іррэальнага. У сваім зборніку паэт вымалёўвае своеасаблівую “галерэю грабляў”, на якія можна наступіць у пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні. Напэўна, схільнасць аўтара да парадоксаў паўплывала і на выбар назвы зборніка: стапеліі – паўднёваафрыканскія кветкі, вельмі эстэтычныя з выгляду, але са спецыфічным малапрыемным пахам, які нагадвае гнілое мяса.

Нарадзіўся ў 1978 г. у Мінску. Беларускі паэт і літаратуразнаўца. Кандыдат філялягічных навук.
Зкончыў філялягічны факультэт БДУ. Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), часопісах «Роднае слова» і «ARCHE Пачатак». Цікавіцца праблемай рэпрэсій ў БССР.
Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, летувіскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую і чэскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: