Якуб Колас і Пухавіччына

Пухавіччына — тая старонка, якая моцна натхняла народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Так склалася, што, пачынаючы з першай паловы 30-х гадоў XX стагоддзя, ён па-сапраўднаму парадніўся з гэтым краем. Станцыя Талька, вёскі Загібелька, Вусце, Беразянка, Балачанка сталі своеасаблівай з’явай у жыцці і творчасці пісьменніка. Прыязджаючы штолета з сям’ёй у якую-небудзь з гэтых вёсак, Канстанцін Міхайлавіч не толькі адпачываў, купаўся і вудзіў рыбу ў рэчках Балачанка, Талька, Свіслач, хадзіў у лес за баравікамі, падасінавікамі, рыжыкамі, але і шмат пісаў. Многія мясцовыя жыхары, асабліва дзеці, шчыра пасябравалі з паэтам, сталі прататыпамі некаторых герояў Коласавых твораў. Іх вобразы ўяўляюць сабой сапраўдныя народныя характары.

Што гэта так, вам, юныя сябры, лёгка будзе ўпэўніцца, прачытаўшы апавяданні, змешчаныя ў гэтай кнізе. А напісаў яе беларускі пісьменнік Браніслаў Зубкоўскі, які родам з Пухавіччыны.

Браніслаў Аляксандравіч зараз жыве ў Мар’інай Горцы, што зусім недалёка, доўгія гады настаўнічаў у гэтым краі. Выкладаў беларускую літаратуру, працаваў дырэктарам школы. I ўвесь вольны час вандраваў па коласаўскіх мясцінах Пухавіччыны, сустракаўся з тымі, хто памятаў прыезды Коласа ў іх край. Часам разам з сабою браў на экскурсіі школьнікаў.

Сустрэчы, жыццёвыя назіранні, а яшчэ рэакцыя школьнікаў на пачутыя расповеды пра незвычайныя выпадкі Коласавага летавання ў пухавіцкіх вёсачках, зрабілі апавяданні вельмі цікавымі. Некаторыя з твораў пра Якуба Коласа на Пухавіччыне ўжо друкаваліся ў перыядычных выданнях — у газетах «Літаратура і мастацтва», «Раніца», «Настаўніцкая газета», «Мінская праўда», у часопісах «Вясёлка» і «Бярозка». Шэраг твораў перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы.

Давайце ж і мы, сябры, далучымся да больш глыбокага пазнання характараў коласаўскіх герояў, вобразу самога паэта і пройдзем разам з Браніславам Зубкоўскім непаўторнымі сцяжынкамі Якуба Коласа.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Якуб Колас i Пухавіччына (Алесь Карлюкевіч)

ЯК ВОГНІКІ ЗНІКЛІ

ЯК МАЛЬВІНУ РАТАВАЛІ

«ЗАГІБЕЛЬКА ЛЕПШ ПАРЫЖА»

САКРЭТЫ БЕЗ САКРЭТАЎ

ШАХМАТЫ

АЛАДКІ… 3 ЯБЛЫКАМІ

АЛЕНКА-ВАРАЖБІТКА

САПСАВАНЫ НАСТРОЙ

ПЕРАКОРМЛЕНАЯ РЫБА

ЯК БАРАВІКІ НА ПНЯХ ВЫРАСЛІ

КРЫНІЧКА

ХАТНЯЕ ЗАДАННЕ НА ВЯСНУ

ПАЗАЛОЧАНАЯ ПЧАЛА

ПАМІЖ ЛЮДЗЕЙ CBAIX

КОЛАСАЎ ГРУЗАВІЧОК

ХТО ЛАСТАВАК НАПУЖАЎ?

ПАСЯБРАВАЛІ

ЛЯСНЫ МУРАШ ЗАГАДАЎ

ГУКАННЕ ПТУШАК У БАЛАЧАНЦЫ

СЯМЕЙНАЯ РЭЛІКВІЯ

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)